Матэвуш Маравецкі сустрэўся з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў Лондане сустрэўся з прэмʼер-міністрам Злучанага Каралеўства Борысам Джонсанам.
Прэмʼер Маравецкі паведаміў, што яны абмяркоўвалі агрэсіўныя дзеянні Масквы і Менска:
– Абмяркоўвалі розныя механізмы выхаду з міграцыйнага крызісу, адзін з якіх – санкцыі супраць Беларусі, а таксама, пры неабходнасці, супраць Расеі, каб не дайшло да эскалацыі гэтага канфлікту.
Прэмʼер Польшчы правядзе перамовы з 10 кіраўнікамі еўрапейскіх краінаў і ўрадаў па гэтым пытанні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/PremierRP
