Менск адказвае на абвінавачванні ЗША на адрас чыноўнікаў у авіяцыйным пірацтве



У ЗША выставілі абвінавачанні кіраўніку «Бел-аэра-навігацыі» Леаніду Чуро, ягонаму намесніку Алегу Казючыцу і двум супрацоўнікам КДБ у змове з мэтай здзяйснення авіяцыйнага пірацтва.

Прадстаўнік «Белаэранавігацыі» лічыць, што вылучэнне амерыканскімі пракурорамі абвінавачання ў паветраным пірацтве супраць кіраўнікоў іх прадпрыемства можа быць інструмэнтам ціску або правакацыяй перад пасяджэннем Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ICAO, на якім будзе разглядацца даклад аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair Афіны-Вільня.

Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара беларускага дзяржпрадпрыемства Алег Казючыц, супраць якога пададзены пазоў.

[manual_related_posts]