Менск наведаў былы міністр абароны Польшчы Януш Анышкевіч



Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці, дэмакратычнымі палітыкамі і экспертамі Януш Анышкевіч падзяліўся польскім досведам ва ўсталяванні цывільнага кантролю над сектарам нацыянальнай бяспекі.

Па словах Януша Анышкевіча, польскі досвед з’яўляецца станоўчым, таму можа быць карысным і для Беларусі.

– Грамадзянскі кантроль спрацаваў у Польшчы. У другіх краінах Цэнтральнай Еўропы – у Чэхіі, у Славакіі, у Венгрыі – гэта можна зрабіць. І гэта вельмі важна для стабільнасці краіны. Таму што каля гэтага няма, то ўвесь час ёсць такая пагроза, што ваенныя будуць дамінаваць на палітычнай сцэне.

А такое дамінаванне не на карысць інтарэсам народу любой краіны, – лічыць Януш Анышкевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]