Менск удзельнічае ў польскіх выбарах



Грамадзяне Польшчы, якія знаходзяцца ў беларускай сталіцы, галасуюць за будучага польскага лідара. Участак для галасавання традыцыйна размешчаны ў польскай амбасадзе на вуліцы Бядулі-11.

Пра колькасць выбаршчыкаў паведаміў прадстаўнік камісіі па Менску Кшыштаф Вішнявецкі:

– 150 асоб у нас зарэгістраваныя для галасавання. Толькі па закрыцці выбарчага ўчастка можа паведаміць вынікі. Да закрыцця не можам даваць ніякіх каментароў, не можам ніякай інфармацыі паведамляць.

Прысутныя выбаршчыкі адзначылі нечакана высокую актыўнасць на ўчастку. 

Беларускае Радыё Рацыя