Менск з афіцыйным візітам наведае ўрадавая дэлегацыя Ірану



У другой палове дня сёння ў Менск прылятае міністар замежных спраў Ірану Махамад Джавад Зарыф. Чакаецца што заўтра ён сустрэнецца з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем. На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, гэта новае, больш прагматычнае адкрыццё ў беларуска-іранскіх дачыненнях.

– Нарэшце пачынаюцца зноў нейкія кантакты. Гэтыя кантакты, напэўна, будуць ужо менш палітызаваныя. Адбываецца пэўнае ўрэгуляванне канфлікту паміж Іранам і ЗША. У Іране новы прэзідэнт, ён ужо не займае такую антыамерыканскую пазіцыю, ужо не ствараецца антыамерыканскі інтэрнацыянал у выглядзе саюза Ірана, Венесуэлы, Беларусі. Адносіны перастаюць быць моцна палітызаванымі, а становяцца прагматычнымі.

Раней з працоўным візітам ў Тэгэране пабываў міністр замежных спраў Беларусі. Сённяшні візіт міністра замежных спраў Ірану мае статус афіцыйнага.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя