Менскі аблсавет зацвердзіў новага старшыню аблвыканкама
На сесіі Менскага абласнога Савета дэпутатаў зацверджана кандыдатура Аляксандра Турчына на пасадзе старшыні аблвыканкама.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла, што Аляксандр Турчын ужо на працягу доўгага часу займае важныя кіраўніцкія пасады ў краіне, у тым ліку працаваў у Менскім аблвыканкаме, і ў цэлым зарэкамендаваў сябе адказным і старанным, мае вялікі вопыт кіраўніка, умее працаваць з людзьмі.
Яна асабліва падкрэсліла, што Аляксандр Турчын паэтапна прайшоў усе прыступкі кар’ернага і прафесійнага росту, што вельмі важна для эфектыўнай работы і на пасадзе губернатара. „Гэта маладосць, вопыт, веды, – сказала Наталля Качанава. – Каманда, якая сёння склалася ў Мінскай вобласці, – гэта прафесіяналы высокага ўзроўню”.
