Мэр Вашынгтона абвясціла 25 сакавіка Днём Волі
Мэр Вашынгтону, Мюрыэль Баўзер абвесціла 25 сакавіка Днём Волі ва ўсёй акрузе Калумбія. Пра гэта гаворыцца ў абвяшчэнні, якое яна падпісала.
„Дзень Волі Беларусі шырока адзначаецца беларусамі па ўсё акрузе Калумбія і ва ўсім свеце з 1918 году у памяць аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
Святкаванне Дня Волі дае магчымасць беларускай дыяспары прапагандаваць і захоўваць багатую беларускую гісторыю, мову і культуру беларусаў у Вашынгтоне, акузе Калумбія.
Веды аб беларускіх традыцыях і звычаях спрыяюць умацаванню сацыяльнай структуры нашай шырокай супольнасці, і ўносяць значны ўклад у жыццяздольнасць і сацыяльную разнастайнасць акругі Калумбія.
Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне.
Тым самым я, Мэр Вашынгтону і акругі Калумбія, абвяшчаю 25 сакавіка Днём Волі Беларусі.”
