Мікалай Падгайскі: Наша ўлада па-ранейшаму цураецца беларускасці



Беларусы  чарговы раз адсвяткавалі 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны. Падарункі для мужчын, застоллі, завалены віншавальнымі выявамі інтэрнэт.

Гэты дзень для беларусаў не мае нічога адметнага, каб так бадзёра і ўзнёсла яго адзначаць, хутчэй наадварот, кажа намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах Мікалай Падгайскі:

– Гэта, можна сказаць, насмешка з нашых людзей, якая існуе толькі таму, што людзі не ведаюць гісторыю. Што для заходняга беларуса 1939 год, калі сюды прыйшла Чырвоная армія? Колькі, дзякуючы гэтым расейскім пракамуністычным сілам палягло ў нас народу ў Курапатах і ў кожным горадзе, і ў кожнай мясцовасці. Як яны, прыйшоўшы сюды, здзекаваліся з нашых людзей.

РР: Чаму нашая ўлада ўпарта святкуе 23 лютага і ўпарта не прызнае 8 верасня, калі была Аршанская бітва, і нашы продкі перамаглі маскоўскае войска, якое налічвала амаль утрая больш воінаў?

Мікалай Падгайскі: Я лічу, гэта звязана ў першую чаргу з тым, што нашая ўлада прарасейская. І свая гісторыя ёй не патрэбная. Бо калі людзі ведаюць сваю гісторыю, яны хочуць незалежнасці. Яны хочуць беларускасці. Яны хочуць, каб дзяржава была беларускай. А ў нас жа ўсё пастаўлена на тое, каб дзяржава была рускай,  і каб тут панаваў “рускі свет”.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя