Міхась Пашкевіч: Галоўнае – захаваць дзяржаўнасць



Галоўная задача для беларусаў сёння – захаваць дзяржаўнасць, лічыць моладзевы актывіст Міхась Пашкевіч. У адказе на пытанне, якія змены мусяць адбыцца ў грамадстве ці ў краіне, ён падкрэсліў, што галоўная мэта – захаваць цэласнасць краіны і суверэнітэт. Пры гэтым маладзён спаслаўся на складаную сітуацыю ва Украіне.

Міхась Пашкевіч:

– Хутчэй зараз іншае пытанне. Я не сказаў бы, што сітуацыя змянілася. Падзеі ва Украіне паказваюць, як зрабіць так, каб тут дзяржава ў прынцыпе не знікла. Таму ў нас, у Беларусі, ёсць вялікі шанец паўтарыць лёс маленькіх еўрапейскіх рэспублік, якія ўзніклі пасля першай сусветнай вайны і ў 1939 годзе ўсе зніклі. Прыклад Украіны паказвае гэтую небяспеку.

Супрацьстаянне ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Украіны працягваецца з 23 лютага бягучага года. Сёння прэзідэнт Пятро Парашэнка абвясціў ваеннае становішча ў гэтым рэгіёне.

Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nv-online.info