Мікола Чарнавус: Бюлетэні ўкідваюцца сотнямі



Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Мікалай Чарнавус (старэйшы) накіраваў скаргу на імя старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай адносна прыпісак у вялікай колькасці на выбарчым участку №8 у Баранавічах.

Мікола Чарнавус

Фота svaboda.org

Што зафіксавалі назіральнікі і сам кандыдат, кажа Мікола Чарнавус:

– Як кандыдат у парламент вырашыў пайсці на ўчастак, дзе бюлетэні ўкідваюцца сотнямі. Пайшоў, а яны нахабныя яшчэ больш укінулі, нават не звяртаюць увагі, што перад імі сядзіць кандыдат у дэпутаты. З-за гэтага нам вельмі цяжка дабіцца праўды.

Па словах Міколы Чарнавуса, па падліках назіральнікаў на выбарчым участку за 4 дні прагаласавала 215 чалавек, афіцыйна ў пратаколе пазначаны 561 выбаршчык. Прыпіска ў 346 чалавек. Чарнавус намераны таксама звярнуцца  ў пракуратуру.

Беларускае Радыё Рацыя