Мікола Казлоў: Злачынца заўсёды спачатку адмаўляе сваю датычнасць да злачынства



Масавыя забойствы ва Украіне, у пасёлку Буча, павінны быць неадкладна расследаваны міжнароднай супольнасцю, – кажа старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Казлоў. Але ўжо зараз вельмі нервовая і агрэсіўная рэакцыя расейскага боку на падазрэнні, што злачынства здзейснілі расейскія ваенныя, выклікае пытанні.

„Як былы супрацоўнік крымінальнага вышуку, я добра ведаю, што злачынца заўсёды спачатку адмаўляе сваю датычнасць да злачынства”, – кажа Мікола Казлоў:

  Мы бачым, і ўвогуле ніхто не адмаўляе, ні адзін бок, што ахвяры ёсць. Таму патрэбнае міжнароднае расследаванне, толькі вельмі аператыўнае, па гарачых слядах. І ўсё гэта павінна быць устаноўлена, а вінаватыя павінны панесці пакаранне. Для мяне ў гэтым няма ніякага сумневу. Увогуле я лічу, што гэтая спецаперацыя, гэтая вайна, яна сама па сабе злачынная. Няма, тым больш у 21 стагоддзі, ніводнай нагоды дзеля таго, каб пачынаць вайну. Няма!

Тое, што гаворыць расейскі бок аб нейкіх пагрозах з боку Украіны, – усё гэта прыдумана. На самой справе галоўная падстава вайны – застацца ва ўладзе, захаваць рычагі ўплыву на суседнія краіны і таму падобнае. Украіна, украінскі народ – ахвяры гэтай злачыннай вайны, – кажа Мікола Казлоў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя