Мілаш Земан прызначыў прэм’ер-міністра Чэхіі



Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прызначыў прэм’ер-міністрам краіны лідара партыйнай кааліцыі „Разам”, якая перамагла на выбарах, Пятра Фіалу. Афіцыйнае прызначэнне мусіла адбыцца яшчэ некалькі дзён таму. Земан збіраўся зрабіць гэта пасля вяртання з вайскоага шпіталя, куды ён быў змешчаны ў сувязі з цырозам печані, але літаральна на наступны дзень у прэзідэнта выявілі каронавірус, і ён зноў быў шпіталізаваны.