Мільён чалавек выйшаў на Марш адзінства ў Парыжы (абноўлена)



Па розных ацэнках каля чатырох мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у нядзельных маршах супраць тэрактаў, якія прайшлі у Францыі. У маршы адзінства, ладжаным у Парыжы, удзельнічала звыш мільёна чалавек.  Марш быў арганізаваны ў знак салідарнасці і ў памяць ахвяр тэрактаў апошніх дзён.

Асноўная калона маршу з удзелам кіраўнікоў дзяржаваў прайшла ад плошчы Рэспублікі да плошчы Нацыі па бульвары Вальтэра. ​ Каля сарака лідараў і высокапастаўленых прадстаўнікоў дзяржаваў свету далучыліся да акцыі.

Беларусь была прадстаўлена паслом Паўлам Латушкам. Таксама ў маршы ўдзельнічаў былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Андрэй Саннікаў. Ён ішоў у бел-чырвона-белым шаліку.

* * *

Марш праходзіць у Парыжы ў памяць 17 загінулых у выніку трох тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі на гэтым тыдні.

40 сусветных лідараў і мільён чалавек бяруць удзел у маршы еднасці ў Парыжы – ў памяць пра ахвяраў апошніх тэрактаў у французскай сталіцы.

Сярод прысутных – прэзідэнт Францыі – Франсуа Аланд, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі – Дэвід Кэмэран, канцлер Нямеччыны  – Ангела Меркель, а таксама прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Беларусь прадстаўляе пасол Павел Латушка.​

parismarch1-reut

У выніку дзеянняў трох узброеных злачынцаў, якія паводле следства мелі сувязі з радыкальнымі ісламістамі, загінулі 17 чалавек. Усе трое нападнікаў былі забітыя ў пятніцу. Цяпер паліцыя шукае іх магчымых саўдзельнікаў.