Мінабароны Беларусі і Вялікабрытаніі будуць супрацоўнічаць



У Лондане 5 лістапада адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі і Вялікабрытаніі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, з беларускага боку ў рабочай сустрэчы прыняла ўдзел дэлегацыя на чале з начальнікам дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёрам Алегам Воінавым.

Па выніках мерапрыемства падпісаны план ваеннага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Вялікабрытаніі на 2020 год.

Брытанскае абароннае ведамства таксама арганізавала шэраг брыфінгаў для беларускай дэлегацыі па розных аспектах двухбаковага ўзаемадзеяння.

belapan.by