Мінабароны Беларусі падоўжыла манеўры ля межаў з Украінай і Польшчай



Беларускае вайсковае ведамства чарговы раз перанесла завяршэнне «праверкі сіл рэагавання». Паводле Мінабароны, на чарговым, трэцім этапе вучэнняў будуць праводзіць «праверку ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні ў воінскіх часцях баявога, тылавога і тэхнічнага забеспячэння».

Запланаваныя кантрольныя прабегі тэхнікі на маршах рознай працягласці. «Для выканання гэтых задач прызыў ваеннаабавязаных не прадугледжваецца», паведаміла Мінабароны.

10 траўня Мінабароны Беларусі паведаміла: сілы спецыяльных аперацый Беларусі разгарнулі на трох тактычных кірунках ля мяжы з Украінай.

Адначасова Міністэрства абароны Беларусі абвясціла аб прызыве ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях з 10 траўня 430 асобаў з запасу на вайсковыя зборы тэрытарыяльнай абароны.

[manual_related_posts]