Міністр абароны Украіны: «Наперадзе цяжкія выпрабаванні, будуць страты, але трымаем строй»



Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у сваім звароце да вайскоўцаў заявіў, што вайсковае кіраўніцтва краіны і камандаванне Узброеных сіл накіроўвае свае намаганні на ўзмацненні сістэмы абароны і бяспекі ўкраінскай дзяржавы, паведамляе svaboda.org.

«Крэмль зрабіў чарговы крок да адраджэння Савецкага Саюзу. З новым Варшаўскім пактам і новай Берлінскай сцяной. Адзінае, што аддаляе ад гэтага – Украіна і ўкраінская армія», – заявіў Аляксей Рэзнікаў.
Міністр упэўнены ў перамозе Ўкраіны:

«Наш выбар вельмі просты – абараняць сваю краіну, свой дом, сваіх родных. Наперадзе цяжкія выпрабаванні. Будуць страты. Давядзецца прайсці праз боль, пераадолець страх і адчай. Але нас чакае перамога, бо мы на сваёй зямлі і за намі праўда».

[manual_related_posts]