Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі супраць Расеі
Год таму
Мінфін ЗША пашырыла санкцыі супраць Расеі. Пад абмежаванні трапілі яшчэ 5 юрыдычных і 19 фізічных асобаў. Паводле тлумачэнняў ЗША яны імкнуліся ўплываць на прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.
Сярод іншых у санкцыйны спіс трапілі ФСБ і шэраг высокапастаўленых супрацоўнікаў ГРУ. Таксама ў спісе фігуруе Яўген Прыгожын і падкантрольнае яму Агенцтва интэрнэт-даследаванняў, ведамае як „фабрыка троляў”.
ЗША ўпершыню ўвялі санкцыі сураць Расеі ў рамках так званага закону аб супрацьдзеянні супраціўнікам Амерыкі.
Беларускае Радыё Рацыя