Міністр абароны Беларусі сабраў кіраўнікоў абласцей і сталіцы



Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сабраў кіраўнікоў абласцей і сталіцы. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, на базе навучальнага цэнтра 6-й асобнай механізаванай брыгады на палігоне Гожскі на Гарадзеншчыне для іх праводзяць штогадовы збор на тэму ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы. У ім удзельнічаюць і ваенныя камісары з Менска і рэгіёнаў.

Адзначаецца, што мэта збору — падвышэнне роўню ведаў „у пытаннях сучасных дзеянняў войскаў у сучасных ваенных канфліктах”. Таксама яны будуць „удасканальваць навыкі ў дзеяннях пры зброі”. Асаблівая ўвага будзе надавацца тэрытарыяльнай абароне, выкарыстанню яе падраздзяленняў сумесна з вайсковымі часткамі і пагранічнікамі для абароны граніцы”. Гаворка пойдзе і пра дзеянні падчас ваеннага становішча.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: grodnonews.by