Міністр фінансаў Францыі: Краіны Еўразвязу пачынаюць татальную эканамічную вайну супраць Расеі



Санкцыі, якія ўводзіць Еўрапейскі звяз супраць Расеі, разбураць яе эканоміку. Пра гэта заявіў у аўторак міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруна Ле Мэр, яго цытуе ТАСС.

«Мы разгорнем татальную эканамічную і фінансавую вайну супраць Расеі, — сказаў міністр. — Расейскі народ расплаціцца за яе наступствы».

Паводле яго слоў, уведзеныя Захадам супраць Расеі санкцыі «надзвычай эфектыўныя».

Ле Мэр прызнаў, што прынятыя меры таксама могуць паўплываць на эканоміку краін Еўразвяза. Тым не менш ён заявіў, што «пацерпіць Расея, а не Еўропа».Санкцыі, якія ўводзіць Еўрапейскі звяз супраць Расеі, разбураць яе эканоміку, заявіў міністр.

«ЗША і Еўропа разам утвараюць самы магутны эканамічны блок на планеце, — сказаў ён. — Мы выклічам крушэнне расейскай эканомікі».Паводле слоў Ле Мэра, сума расейскіх авуараў, якія будуць замарожаныя, складае $1 трлн. Захад гатовы ў выпадку неабходнасці, «яшчэ больш узмацніць санкцыі», – дадаў міністр.