Міністр культуры зноў выказаўся пра палітычныя звальненні



«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады». Міністр культуры зноў выказаўся пра палітычныя звальненні.

5 лютага міністр культуры Анатоль Маркевіч праводзіў тэлефонную лінію, на якой адказваў на пытанні насельніцтва. Адна з тых, хто датэлефанаваўся — мінчанка Юлія, папрасіла ўдакладнення адносна нядаўняга скандальнага выказвання міністра пра тое, што з устаноў галіны звольнена больш за 300 чалавек «за палітыку». Адказ міністра надрукавала zerkalo.io.

«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады, — лічыць міністр культуры. – Гэта маё перакананне. Яно не змяняецца на працягу многіх дзесяцігоддзяў».

Раней пра больш чым 300 звольненых са сферы культуры за грамадскую пазіцыю Маркевіч казаў 20 студзеня падчас выступлення на «дыялогавай пляцоўцы» па абмеркаванні новай Канстытуцыі ў Стоўбцах.

[manual_related_posts]