Міністр Шуневіч выказаўся пра сітуацыю ў Крычаўскім РАУС



МУС закончыў службовую праверку, адрапартаваў Ігар Шуневіч.

«У выніку намі ўсталявана парушэнне дысцыпліны і ведамасных актаў як з боку кіраўніка райаддзелу, так і з боку скаржніка, які з’яўляецца фігурантам гэтай праверкі. У выніку абодва прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці», – распавёў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў.

Акрамя таго, прызначаная яшчэ адна службовая праверка па факце распаўсюду інфармацыі ў медыі з парушэннем патрабаванняў унутраных нарматыўна-прававых актаў МУС.

З улікам наяўнасці ў скаржніка дзеючага дысцыплінарнага спагнання, як піша дзяржагенцтва БелТА, ён можа быць звольнены з органаў унутраных справаў за «дыскрэдытацыю міліцыі», калі па выніках праверкі дакажуць ягоную віну.

«Сама сітуацыя ўзятая на кантроль, матэрыялы першай праверкі вылучаныя ў асобную вытворчасць і накіраваныя ў падраздзяленне Следчага камітэту для прававой ацэнкі», – адзначыў Ігар Шуневіч.

Паводле яго, агульны маральна-псіхалагічны клімат у Крычаўскім РАУС дастаткова спакойны, ураўнаважаны і працоўны. «Сітуацыя лакалізаваная»0 – падсумаваў міністр.

З чаго пачалося

 Белсат