Міністр замежных спраў Алжыра ўпершыню наведае Беларусь



Міністр замежных спраў Алжыра Абдэлькадэр Месахель 19—21 лютага наведае Беларусь. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Менску 15 лютага прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Ён звярнуў увагу, што гэта будзе першы візіт кіраўніка алжырскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь больш чым за дваццацігадовую гісторыю двухбаковых адносін.

Запланаваны перамовы Месахеля з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама з іншымі афіцыйнымі асобамі.

„Цяпер бакі прадметна працуюць над стварэннем прававой асновы ўзаемадзеяння галіновых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Алжыра, развіццём дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, а таксама па консульскай праблематыцы”, — удакладніў Мірончык.  БелаПАН