Міністр замежных спраў Літвы заклікаў пісаць лісты беларускім палітвязням



Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс заклікаў падтрымаць беларускіх палітычных зняволеных і далучыцца да кампаніі #FreedomLetters.

«У Беларусі больш за 860 палітычных вязняў, змагароў за свабоду. Зняволеных за сваю мужнасць, годнасць і стойкасць. Заклікаю людзей свабоднага свету памятаць і маральна падтрымліваць тых, хто зараз пакутуе. Гэта дасць ім надзею. Сёння напісаў ліст 19-гадовай Віталіі Бандарэнцы, зняволенай на 4 гады ў папраўчай калёніі за пратэст супраць аўтарытарнага беларускага рэжыму пасля сфальшаваных выбараў 2020 году. Шмат іншых маладых людзей і дзяцей былі таксама зняволеныя Лукашэнкам. Вашыя лісты дапамогуць ім выжыць», — сказаў Ландсбэргіс.

Удзельнікі кампаніі пішуць і дасылаюць лісты палітвязням, а здымкі гэтых лістоў выкладаюць у сацыяльныя сеткі з тэгам #FreedomLetters.

Беларускае Радыё Рацыя