Міністра абароны Расеі выклікалі ў СБУ



Служба бяспекі Украіны выклікала кіраўніка Мінабароны Расеі Сяргея Шайгу.

Шайгу выкліканы на 9 раніцы ў сераду, 20 ліпеня, да следчага Бутэнкі. Ён павінен прыбыць у следчы аддзел другога ўпраўлення ў горадзе Марыупалі.

Яму плануюць уручыць пісьмовае падазрэнне па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 27 і ч. 5 арт. 260 КК Украіны.

Маецца на ўвазе кіраванне не прадугледжанымі законамі Украіны ваенізаванымі фарміраваннямі, іх фінансаванне, пастаўкі ім зброі, боепрыпасаў, што прывяло да гібелі людзей.

Такія дзеянні караюцца пазбаўленнем волі да 15 гадоў.