Міністры ЕЗ заклікалі Вялікабрытанію як найхутчэй пакінуць Еўразвяз
Краіны Еўразвязу заклікалі Брытанію хутка правесці перамовы аб выхадзе з блока па выніках агульнанацыянальнага рэферэндуму аб членстве ў ЕЗ.
У суботу, 25 чэрвеня, у Берліне ў суботу прайшло экстраннае пасяджэнне прадстаўнікоў шасці краін-заснавальніц ЕЗ.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран раней заявіў, што пакіне свой пост да кастрычніка, каб ягоны пераемнік змог удзельнічаць у перамовах.
«Мы заяўляем ўсе разам, што гэты працэс павінен пачацца як мага хутчэй, каб пакласці канец няпэўнасці і дазволіць нам сканцэнтравацца на будучыні Еўропы», — сказаў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Ягоны галандскі калега Берт Кундерс адзначыў, што палітычны вакуум непрымальны для кантынента. «Мы павінны перагарнуць старонку», — сказаў міністр замежных справаў Нідэрландаў.
У той жа час канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла: «Гэта, вядома, не павінна цягнуцца бясконца, але я не буду настойваць на найкарацейшых тэрмінах».
Яна дадала, што няма неабходнасці весці перамовы ў адкрыта нядобразычлівай манеры.
У сераду, 29 чэрвеня, на наступны дзень пасля перамоваў Кэймэрана з еўрапейскімі калегамі, пройдзе першы саміт лідэраў ЕЗ без Вялікабрытаніі.