“Моладзь БНФ” патрабуе забараніць Жырыноўскаму ўезд у Беларусь



“Моладзь БНФ” чакае на адказ памежнага камітэта адносна ўсталявання паўнавартаснай мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Кіраўнік гомельскай арганізацыі  Арцём Касавараў напісаў адпаведную просьбу ў электронным звароце да памежнікаў. Паводле актывіста, паўнавартасная мяжа абароніць Беларусь ад шматлікіх пагрозаў. 

– Абароніць нашу краіну ад трафіку наркотыкаў, зброі, мігрантаў і ўзмоцніць нашу незалежнасць і суверэнітэт. Усходняя мяжа не абараняецца і падрывае нашу незалежнасць. Таксама мяжа з Расеяй неабходна, бо Расея – краіна-агрэсар. Гэта паказвае вайна з Украінай.

Актывісты “Моладзі БНФ” таксама звярнуліся ў Міністэрства ўнутраных справаў з патрабаваннем разгледзець пытанне аб забароне ўезда ў Беларусь дэпутата Дзярждумы Уладзіміра Жырыноўскага. Падставай для звароту стала нядаўняя заява расейскага палітыка наконт далучэння Беларусі да Расеі. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель