МУС Беларусі заяўляе, што Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў вышуку
20 гадоў таму
Прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава заявіла РИА Новости, што экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская па-ранейшаму знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку ў СНД.
Аднак літаральна напярэдадні расейскае Міністэрства ўнутраных спраў заявіла аб выключэнні Ціханоўскай з базы міждзяржаўнага вышуку па рашэнні беларускага боку.
Беларускае Радыё Рацыя
