Мясніковіч: Меркаванні аб фінансавай залежнасці Беларусі ад Расеі шкодныя



Меркаванні аб фінансавай і эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расеі, якія выказваюць у расейскіх і не толькі інфармацыйных і аналітычных цэнтрах, шкодныя і неаб’ектыўныя. Пра гэта сёння на пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што не мог не закрануць гэтага пытання. „Такая яго пастаноўка шкодная і для Беларусі, і для Расеі і неаб’ектыўная па сутнасці”, – перакананы Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што ўзровень дзяржаўнага доўгу Беларусі знаходзіцца ў дыяпазоне, рэкамендуемым для дзяржаў з рынкам, які фарміруецца. Краіна спраўна абслугоўвае свой дзярждоўг і пагашае крэдыты. „Кароткія тэрміны запазычанняў, змены на знешніх валютных рынках вымушаюць прыцягваць рэфінансаванне ў замежнай валюце. Паколькі робім мы ўсе гэтыя аперацыі адкрыта, то ў неазнаёмленай аўдыторыі можа скласціся няправільнае ўяўленне, што Беларусь з году ў год пастаянна назапашвае даўгі. А гаворка ідзе не пра новыя запазычанні, а аб рэфінансаванні некаторай долі доўга па фінансавых крэдытах”, – звярнуў увагу ён.

zviazda.by