МЗС: Беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстэры няма



Інфармацыі аб наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстэры няма, паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сваім твітэр-акаўнце.

Удакладняецца, што беларускае пасольства пастаянна кантактуе з праваахоўнымі органамі Брытаніі. Беларусам, якія знаходзяцца ў Манчэстэры, дыпламаты рэкамендуюць выконваць указанні ўладаў і не наведваць месца інцыдэнту.

Увечары 22 мая на стадыёне „Манчэстэр-Арэна” пасля канцэрта амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ здарыўся выбух. Загінулі 22 чалавекі, больш за 60 атрымалі раненні. Адказнасць за выбух узяла тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава”.

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце II, а таксама родным і блізкім загінулых у тэракце.

belapan.by

[manual_related_posts]