МЗС Беларусі і Польшчы абмеркавалі перспектывы іх стасункаў



Беларусь і Польшча на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін.

З беларускага боку перамовы ўзначаліў начальнік упраўлення Еўропы МЗС Валеры Курдзюк, з польскага – выконваючы абавязкі дырэктара ўсходняга дэпартамэнта Міністэрства замежных спраў Конрад Паўлік.

У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі консульскіх упраўленьняў і дэпартамэнтаў зінешнеэканамічнага супрацоўніцтва знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы.

Польскую дэлегацыю таксама прыняла намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.