МЗС Беларусі выклікаў амбасадара Літвы за выказванні Далі Грыбаўскайтэ



Беларускі бок запатрабаваў тлумачэнняў у сувязі з абвінавачваннямі Беларусі ў пагрозе для краін Балтыі і Польшчы, якія прагучалі ў з вуснаў кіраўніка літоўскай дзяржавы.

6 чэрвеня ў сувязі з выказваннямі прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайтэ ў інтэрв’ю тэлекампаніі LRT ў МЗС Беларусі быў выкліканы амбасадар Літвы, паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Падчас сустрэчы «асабліва было адзначана, што выкарыстаная прэзідэнтам Літвы лексіка, уключаючы словы «агрэсіўныя гульні», з’яўляецца абразай для нашай краіны, якая вядзе міралюбівую палітыку, якая ўносіць рэальны і агульнапрызнаны ўнёсак у справу ўмацавання бяспекі нашага рэгіёну».

У паведамленні МЗС таксама гаворыцца, што «такія заявы робяцца не для ўмацавання бяспекі ў рэгіёне, а каб павысіць сваю пазнавальнасць сярод партнёраў па НАТА і папулярнасць у выбаршчыкаў».

Увага пасла Літвы была асабліва звернута на тое, што ключавое слова ў гэтым дагаворы – добрасуседства, бо суседзяў, як вядома, не выбіраюць – іх дае Бог, паведамляе МЗС Беларусі.

5 чэрвеня ў інтэрв’ю тэлекампаніі LRT перад сваім візітам у Эстонію Даля Грыбаўскайтэ назвала «выклікам і пагрозай» суседства з Расеяй і Беларуссю, а таксама выказала занепакоенасць з нагоды маючых адбыцца ваенных вучэнняў.

gazetaby.com