МЗС: Інфармацыі пра грамадзян Беларусі, пацярпелых у Барселоне, няма



18 жніўня. Інфармацыі пра грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у Барселоне няма. Пасольства Беларусі ў Іспаніі працягвае адсочваць сітуацыю, паведамляе ў „Твітэры” МЗС Беларусі.

МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Барселоне, выконваць указанні іспанскіх уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі.

Знешнепалітычнае ведамства таксама нагадвае тэлефон гарачай лініі, адкрытай уладамі Іспаніі: +34902400012. Акрамя таго, адкрыта дадатковая гарачая лінія для ўдакладнення інфармацыі аб пацярпелых у выніку тэракта ў іспанскай сталіцы: +34900400012.

Увечары 17 жніўня ў Барселоне кіроўца фургона ўехаў у натоўп прахожых. Загінулі 13 чалавек, больш за сотню пацярпелі. У ліку пацярпелых грамадзяне 18 краін. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка „Ісламская дзяржава”. Двое падазраваных ва ўчыненні тэракта затрыманыя.

У ноч на 18 жніўня тэрарысты паўтарылі напад у горадзе Камбрыльс. Пацярпелі сем чалавек, двое з іх у цяжкім стане. Чацвёра тэрарыстаў былі ліквідаваныя, пяты памёр у бальніцы.

У Іспаніі аб’яўлена трохдзённая агульнанацыянальная жалоба.

belapan.com