МЗС Кітая: Гародня стане культурнай сталіцай Шаўковага шляху ў Беларусі



Культурнай сталіцай Шаўковага шляху ў Беларусі выбраны Гародня. Міністэрства замежных спраў Кітая падтрымала ініцыятыву. Пра гэта 11 студзеня паведамілі падчас падпісання мемарандума аб супрацы паміж Гарадзенскай вобласцю і кітайскай правінцыяй Хэнань па лініі Чырвонага Крыжа.

kitaici

Хе Чуаньюн, выканаўчы віцэ-прэзідэнт рэгіянальнага кітайскага Чырвонага Крыжа правінцыі Хэнань:

– Мы тут набылі велізарны досвед у сферы валанцёрства і працы беларускага Чырвонага Крыжа. І мы, і вы кіруемся міжнароднымі прынцыпамі ў сваёй працы, таму шмат агульных поглядаў. Але ўсё ж з-за розніцы ў культуры і традыцыях ёсць адрозненні, таму можна шмат чаго пераняць адзін у аднаго.

Мы нават абмеркавалі супрацу ў медыцынскай і адукацыйнай сферах.

Віктар Лісковіч, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа:

– Народы, людзей аб’ядноўвае не толькі эканамічнае развіццё. У аснове ўсяго ляжаць культурныя сувязі, валанцёрскі рух. У тым ліку і праца нашых арганізацый Чырвонага Крыжа.

ctv.by