МЗС Малдовы адклікала амбасадара з Расеі



Міністэрства замежных спраў Малдовы адклікала для консультатцый амбасадара ў Расейскай Федэрацыі Андрэя Негуцу, паведамляе прэс-служба ведамства.

У міністэрстве адзначылі, што амбасадара адклікалі для кансультацый на няпэўны час, звязаўшы такое рашэнне з «выпадкамі пераследу і запалохвання» афіцыйных асобаў і палітыкаў.

У паведамленні адзначаецца, што падчас кансультацый „будуць разгледжаны шляхі пераадолення сітуацыі, якая склалася, якія дазволяць пазбегнуць дзеянняў, што негатыўна адбіваюцца на адносінах дзвюх краін”.