МЗС нібыта патрабуе ад амбасады ЗША звольніць супрацоўнікаў



Крыніцы Радыё „Свабода” ў Менску паведамілі, што беларускае Міністэрства замежных спраў нібыта патрабуе ад амбасады ЗША звольніць супрацоўнікаў, якія маюць беларускае грамадзянства. Пры гэтым колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску раней на патрабаванне МЗС была рэзка скарочаная. Такія ж патрабаванні да штату амбасады ЗША ў Маскве раней выказвалі ў расейскім МЗС. Калі адбудзецца скарачэнне супрацоўнікаў амбасады, якія маюць беларускае грамадзянства, фактычна не будзе магчымасці нармальнага функцыянаваньня і аховы дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША. У сувязі з чым не выключаецца магчымасць яго закрыцця.

[manual_related_posts]