МЗС Украіны пра смерць Рамана Бандарэнкі: Забойцы павінны быць пакараныя
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала спачуванні сваякам і блізкім памерлага ў выніку збіцця Рамана Бандарэнкі.
«Украіна салідарна з Еўразвязам у асуджэнні гвалту і рэпрэсій уладаў Беларусі, якія прывялі да смерці Рамана Бандарэнкі. Забойцы павінны быць абавязкова пакараныя, а тых, хто іх пакрывае, мае асудзіць увесь дэмакратычны свет. Шчырыя спачуванні сям’і і сябрам Рамана».
Беларускае Радыё Рацы
