МЗС Украіны выклікала пасла Казахстана пасля заявы Такаева пра Крым
Амбасадару Казахстана ва Украіне Самату Ардабаеву паведамілі пра занепакоенасць Кіева з нагоды таго, як успрымаюцца заявы прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, які адмаўляў анексію Расеяй ўкраінскага Крыма, заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны, паведамляе gordonua.com.
Гэта пазіцыя была выказаная Такаевым ў інтэрв’ю Deutsche Welle.
Як зазначае МЗС Украіны, абодва бакі пацвердзілі сваю цвёрдую прыхільнасць прынцыпам узаемнай павагі незалежнасці, дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці межаў, зафіксаваных у заключанай у 1994 Дамове аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Украінай і Рэспублікай Казахстан.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што не называе анексіяй падзеі, якія адбыліся ў Крыме ў 2014 годзе. „Што здарылася, тое здарылася.” Анексія „- гэта занадта цяжкае слова ў дачыненні да Крыму”, сказаў ён.
Фота belnovosti.by