МЗС выступіла з заявай адносна выхадкі расейскіх радыкалаў у Менску



У заяве паведамляецца, што 15 лютага група асоб з пашпартамі грамадзян Расеі і журналісцкімі пасведчаннямі, у прыватнасці выдання «Руская планета», паспрабавала сарваць прэс-канферэнцыю Спецыяльнага прадстаўніка Старшыні АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, пасла Марціна Сайдзіка.

Указаныя асобы раскідвалі ўлёткі і выкрыквалі лозунгі, якія перашкаджалі паслу камунікаваць з прадстаўнікамі СМІ.

У выніку   месца правядзення мерапрыемства выдалілі прадстаўнікі праваахоўных органаў. Прэс-канферэнцыя адбылася, і прадстаўнікі СМІ атрымалі інфармацыю пра вынікі работы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску.

Прэс-служба МЗС Беларусі расцэньвае гэтыя дзеянні як свядомую правакацыю, скіраваную на зрыў перамоваў і дыскрэдытацыю Мінскай перамоўнай пляцоўкі.

Беларускі бок будзе і далей прымаць усе меры для забеспячэння бяспекі і бесперашкоднай працы Трохбаковай кантактнай групы, і неадкладна спыняць усе спробы перашкодзіць яе працы.

Наша Ніва