МЗСы Беларусі і Расеі плануюць сумесныя кампаніі ў сацыяльных сетках



Чарговы раўнд беларуска-расейскіх кансультацый паміж МЗС па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешнепалітычнай дзейнасці прайшоў 19 чэрвеня ў Менску.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, беларускі бок на мерапрыемстве ўзначаліў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, расейскі — намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Аляксандр Бікантаў.

У ходзе кансультацый абмеркаваны вопыт выкарыстання дыпламатычнымі ведамствамі дзвюх краін сучасных механізмаў працы ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку інструментаў лічбавай дыпламатыі. У гэтым кантэксце адзначана важнасць правядзення сумесных інфармацыйных кампаній у сацыяльных сетках, прымеркаваных да сумесных памятных дат і значных падзей у гісторыі дзвюх краін, гаворыцца ў паведамленні.

Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанням інфармацыйнага суправаджэння функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, у прыватнасці намаганням дзвюх краін, накіраваным на павышэнне міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС.

Закранута таксама праблематыка ўзаемадзеяння па інфармацыйных пытаннях у рамках міжнародных арганізацый.

belapan.by