На 14.00 на парламенцкіх выбарах у Беларусі прагаласавала 55,47% выбаршчыкаў



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Цэнтрвыбаркаме паведаміў намеснік старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.

– На 14-ю гадзіну ў лідарах у нас Магілёўская вобласць. 62,25%. Па ўсіх акругах Магілёўскай вобласці выбары ўжо, можна казаць, адбыліся. Наступная лічба – Віцебская вобласць. 61,12%. У Гомельскай вобласці прагаласавала 60, 9% выбаршчыкаў. Менская вобласць – 56,65%. Гарадзенская вобласць – 56,27%. Берасцейская вобласць – 52,09%. і горад Менск – 44,57%.

Паводле Вадзіма Іпатава, ў некаторых акругах краіны выбарчыя ўчасткі ўжо закрыліся – выбары адбыліся на больш чым 30-і ўчастках Магілёўскай вобласці, прыкладна столькі ж ужо не працуе ў Менскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя