На армянска-азербайджанскай мяжы пачаліся сутычкі паміж вайскоўцамі
Чарговае абвастрэнне на мяжы Арменіі і Азербайджана пачалося некалькі дзён таму. 15 лістапада прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што азербайджанскія войскі ўварваліся на тэрыторыю краіны на ўсходнім участку мяжы. 16 лістапада міністэрства абароны Арменіі паведаміла, што на ўсходняй мяжы ідуць лакальныя баі з ужываннем артылерыі і бронетэхнікі.

Мінабароны Арменіі заявіла аб чатырох параненых вайскоўцаў і 12 узятых у палон. Ведамства таксама паведаміла аб загінуўшых, але не назвала іх колькасць. Арменія папрасіла Расею дапамагчы „аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць” краіны.
У сваю чаргу Азербайджан заявіў, што баі на мяжы сталі вынікам „шырокамаштабнай правакацыі” ўзброеных сіл Арменіі, якія нібыта абстралялі пазіцыі азербайджанскіх вайскоўцаў з мінамётаў і артылерыйскіх установак і „з мэтай захопу вышынь”. Падчас баёў, сказалі ў Мінабароны Азербайджана, раненні атрымалі двое азербайджанскіх вайскоўцаў.
