На Брандэнбургскай браме высвецілі слова „дзякуй”



На Брандэнбургскай браме ў Берліне высвецілі слова „дзякуй” на беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, украінскай і польскай мовах. Акцыя адбылася ўвечары ў пятніцу, 8 траўня.

«Позна ўвечары 8 траўня 1945 года капітуляцыя ўступіла ў сілу. Гэтай праекцыяй Берлін хацеў бы праз 75 гадоў падзякаваць саюзнікам за вызваленне Еўропы ад нацыянал-сацыялізму », – сказана ў заяве арганізацыі Kulturprojekte Berlin, якая правяла гэтую акцыю.

tut.by

Фота са старонкі праекту Kulturprojekteberlin ў ФБ