На маршы супраць Трампа заўважылі двайніка Лукашэнкі
Год таму
„Клон” Лукашэнкі апрануў на мітынг ружовую шапку.
У інтэрнэце абмяркоўваюць здымак з жаночага маршу супраць Трампа, што прайшоў 22 студзеня, на якім за спіной актрысы Крыстэн Сцюарт стаіць чалавек, вельмі падобны да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
Магчыма, што інтэрнэт-карыстальнікі разглядзелі падабенства ўдзельніка маршу з Лукашэнкам дзякуючы ягоным вусам.
На здымку таксама відаць, што „клон Лукашэнкі” стаіць сярод групы людзей, якія выступаюць за планаванне сям’і. Мужчына ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі апрануў ружовую шапку.
@cliqqque мне кажется или за Стюарт стоит Лукашенко? pic.twitter.com/hM8CSxzBbC
— Т. (@26_zenya) 22 января 2017 г.