На мяжы зафіксавана актыўнасць войскаў Расеі



На расейскай мяжы з Беларуссю і Украінай зноў зафіксаваная вайсковая актыўнасць узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі.

войска

Папулярны інтэрнэт-рэсурс InformNapalm.org паведамляе, што ў пасёлак Клінцы, што ў Бранскай вобласці, прыбываюць эшалоны з жывой сілай і бронетэхнікай з-пад Екацерынбурга. Клінцы знахзодзяцца на аднолькавай адлегласці ад Гомельскай і Чарнігаўскай вобласці – прыблізна па 45 кіламетраў.

Афіцыйны Менск ніяк не рэагуе на падазроныя вайсковыя манёўры каля беларускіх межаў. Ва Украіне такія дзеі расейскіх вайскоўцаў выклікаюць вялікую занепакоенасць.

Вось што думаюць з гэтай нагоды ў Чарнігаве:

– Можа адбыцца такі ўваход “міратворчых войск” на тэрыторыю незалежнай Украіны. Зялёныя чалавечкі, магчыма ўжо будуць фіялетавыя чалавечкі, якія будуць ратаваць нас ад “Права сектару”. Яны змогуць зайсці на тэрыторыю Украіны з яе паўночнага боку.

– Каб паказаць Еўропе сваю сілу, даказаць: “Мы да вас трохі бліжэй”. Другі накірунак, прычым я не ведаю, які для іх больш важны, каб стварыць пагрозу для Кіева з поўначы.

Падраздзяленні 28-й мотастралковай брыгады з Екацерынбурга, якая перадыслакуецца на мяжу з Беларуссю і Украінай, мае вялікі досвед баявых дзеяў ва Украіне і Сірыі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]