На саміце ў Сочы кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі 18 дакументаў
Як паведамлялася, прыняты рашэнні аб тым, што старшынства ў СНД у 2018 годзе пяройдзе да Таджыкістана, а чарговы саміт пройдзе ў Душанбэ ў канцы верасня 2018 года.
Таксама на два года прадоўжаны тэрмін працы дзеючага выканаўчага сакратара Садружнасці Сяргея Лебедзева, паведамляе ТАСС.
Па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў прынялі рашэнне пра аб’яўленне 2019 года ў СНД Годам кнігі, а 2020-га — Годам 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ўдзельнікі саміту прынялі заяву ў падтрымку інстытута сям’і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Акрамя таго, прыняты шэраг іншых дакументаў: у прыватнасці „Аб канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў СНД у сферы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванні тэрарызму і фінансаванні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння”, „Аб канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў СНД у супрацьдзеянні карупцыі”, „Аб пагадненні паміж урадам РФ і СНД аб умовах знаходжання на тэрыторыі РФ Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў СНД”.
Яшчэ два рашэнні саміту тычацца сферы бяспекі: „Аб асноўных напрамках адаптацыі аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў СНД да вырашэння задач паветрана-касмічнай абароны” і „Аб пратаколе аб парадку перадачы наркатычных сродкаў, агнястрэльнай зброі, яго асноўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, якія з’яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах”.
belapan.by
