На цэнтральным вакзале Бруселя прагрымеў выбух



На цэнтральным вакзале Бруселя ўвечары 20 чэрвеня быў нейтралізаваны мужчына з поясам смяротніка. Паліцыя пацвердзіла, што вайсковец застрэліў невядомага, у якога быў пояс з выбухоўкай, пасля таго, як адбыўся невялікі выбух. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. Будынак вакзала і плошча перад ім былі эвакуяваныя і ачэпленыя паліцыяй.

Бельгійская пракуратура кваліфікавала здарэнне на галоўным вакзале Бруселя як тэракт. Па словах відавочцаў, перад тым, як у мужчыну стрэлілі, ён пракрычаў „Алах Акбар”.

dw.com