На вуліцах Віцебска з’явіліся плакаты з Быкавым і Арловым



Актывісты „Альтэрнатывы” (грамадская арганізацыя, зарэгістраваная ў Латвіі) 6-7 жніўня ўпрыгожылі Віцебск плакатамі з цытатамі Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова, закліканымі папулярызаваць суверэніт і незалежнасць Беларусі.

Такія постары з’явіліся на афішных тумбах у цэнтры горада, на стэндах ля пад’ездаў жылых дамоў па вуліцы Праўды, а таксама па праспекце Будаўнікоў.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства да такой важнай каштоўнасці як незалежнасць Беларускай дзяржавы.

Акцыя прайшла без якіх-небудзь эксцэсаў.

novychas.by