На „выбарах” Назарбаеву налічылі 97% галасоў



Нурсултан Назарбаеў перамог на пазачарговых выбарах прэзідэнта Казахстана. Галасы размеркаваліся наступным чынам: за Абельгазі Кусаінава прагаласавалі 0,7%, за Тургуна Сыздыкава – 1,6%, за Нурсултана Назарбаева – 97,7%. Такія папярэднія дадзеныя прыводзіць Цэнтральная выбарчая камісія Казахстана.

Для Назарбаева, які ўзначальвае Казахстан ужо больш за 25 гадоў, такі вынік не з’яўляецца незвычайным, адзначае ТАСС. На першых усенародных выбарах у 1991 годзе ён „атрымаў” 98,7% галасоў, у 2005-м – 91,15%. У 2011 годзе палітыку Назарбаева „адобрылі” больш за 95% электарату. ЦВК усталюе канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў не пазней за 3 траўня. Яўка выбаршчыкаў склала звыш 95%.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі тры кандыдаты: дзеючы прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў, сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай народнай партыі Казахстана Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец – старшыня федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі Абельгазі Кусаінаў.