На выбарах у Эквадоры перамагае…Ленін



Па выніках першага туру прэзідэнцкіх выбараў у Эквадоры лідарамі сталі кандыдат ад кіроўнага левага блоку „Альянс Краіна”, былы віцэ-прэзідэнт Ленін Марэна і прадстаўнік апазіцыйнага правацэнтрысцкага Руху CREO, былы банкір Гільерма Лассо.

Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў, якія абнародаваў у нядзелю Нацыянальны выбарчы савет пасля падліку 73,6% бюлетэняў, паведамляецца, што за Леніна Марэну прагаласавала 38,7 % выбарцаў, а яго супернік атрымаў 28,83% галасоў.

Трэба падкрэсліць, што ў Эквадоры паводле заканадаўства для перамогі ў першым туры кандыдату патрэбна набраць больш 50% альбо больш 40% пры ўмове, што яго адрыў ад бліжэйшага суперніка складзе не менш 10%. Калі Леніну Марэну гэта не ўдасца пасля канчатковага падліку, 2 красавіка пройдзе другі тур. 

 

 

Беларускае Радыё Рацыя