На выбарах у Італіі перамаглі правацэнтрысцкая кааліцыя і „Рух „5 зорак”



Пераможцамі парламенцкіх выбараў, праведзеных у Італіі 4 сакавіка, стала правацэнтрысцкая кааліцыя на чале з партыяй „Ліга” Матэа Сальвіні і „Рух „5 зорак”.

Матэа Сальвіні
 

Згодна з данымі МУС, якое выконвае на Апенінах функцыі выбаркама, правацэнтрысцкая кааліцыя набірае 37 працэнтаў, „Рух „5 зорак” – 32 працэнты.

У правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць тры партыі: „Наперад, Італія” Сільвіа Берлусконі, „Ліга” Матэа Сальвіні і „Браты Італіі” Джорджыі Мелоні. Вядучай партыяй у кааліцыі стала „Ліга” з амаль 18 працэнтаў галасоў. Гэты вынік амаль зраўнаваўся з колькасцю галасоў, набраных левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыяй, – 19 працэнтаў. У партыі „Наперад, Італія” – 14 працэнтаў.

belta.by